Абед без цыгарэт…

03.12.2019
Падчас правядзення рэспубліканскай прапагандысцкай акцыя «Не прапальвай сваё жыццё» Вілейскія выратавальнікі нагадвалі аб шкоднай і небяспечнай звычцы жыхарам і гасцям горада падчас абеду.

Як ні дзіўна, там, дзе мае месца злоўжыванне алкаголем і курэнне ў нецвярозым выглядзе – чакай бяды. Самы просты спосаб прадухіліць яе – гэта папярэдзіць. Утульная зала рэстарана, прыемная музыка, прыгожа накрыты стол і маленькае папярэджанне – рэкламныя ўлёткі на сталах установы "Не прапальвай сваё жыццё» дарма... У фае рэстарана работнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і актывісты Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных сярэдняй школы №3 нагадвалі пра шкодную і небяспечную звычку для здароўя, а таксама прапаноўвалі памяняць цыгарэту на цукерку. Калі, хоць бы аднаго чалавека, які прыйшоў адпачыць у рэстаран, маленькая ўлётка-напамін, дапамагла адмовіцца ад курэння хоць бы на адзін вечар – гэта будзе выдатна.