ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

24.09.2022
З 19 па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

У кабінеце беларускай мовы і літаратуры была арганізавана выстава «Сэрцам роднага слова краніся».

         Вучні 7 класа малявалі, а потым прэзентавалі віншавальныя паштоўкі з прызнаннямі ў любові да беларускай мовы.

         Для рознаўзроставых груп школьнікаў у школьным музеі праходзілі экскурсіі «Аб родным краі роднай мовай».

         Актыўны ўдзел школьнікі прымалі ў акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». На працягу дня вучні размаўлялі па-беларуску. Мэтай мерапрыемства была прапаганда неабходнасці карыстацца беларускай мовай не толькі на ўроках, але і падчас паўсядзённых зносін.

         Падчас гастранамічнага фэста «Беларуская кухня» вядучыя знаёмілі прысутных з традыцыйнымі стравамі беларускай народнай кухні. Былі агучаны рэцэпты прыгатавання і адбылася дэгустацыя дранікаў.

Старшакласнікі прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі “Адзін народ, адзіная Радзіма”, укладальнікам якой з’яўляецца В.Шніп.

IMG-433c4f96e2e6a6993ea88587a01afc97-VIMG-a83b95ce1602ab4fc11f20024f148c7e-VIMG-bfc0920be2ce35abba807b8da51ec600-VIMG-287b83dc8d4e687ab5471ea6405c64c5-VIMG-719a7e8f18d6a834b55dc708002c59cf-V